wd wp Пошук:

Хускварна

Хускварна (шведск.: Huskvarna) — былы горад у Швецыі, з даўніх часоў злучаны з Ёнчэпінгам, з 1970 года — у складзе аднайменнай камуны. Знакаміты сваімі садамі і індустрыйнымі традыцыямі: ў 1689 годзе тут была заснавана фабрыка зброі «Husqvarna», якая сёння вырабляе, між іншым, швейныя машыны, бензапілы, веласіпеды, матацыклы і г.д. Іншымі значнымі прадпрыемствамі Хускварны з’яўляюцца «Saab Training Systems» і «Carlfors Bruk».

Назва

Назва Хускварны паходзіць ад ракі Хусан (шведск.: Husån) і млына (шведск.: Kvarn), які стаяў на яе беразе. Канчатак «а» — дыялектны. У сваю чаргу назва ракі паходзіць ад Румлабаргскага замка, літаральна «Дом Румлабаргскага замка» (шведск.: Rumlaborgs hus), які знаходзіўся на беразе ракі.

Спорт

Хакейны клуб HV 71 (скарочана ад «Husqvarna Vätterstad 1971») — неаднаразовы чэмпіён Швецыі, у тым ліку сезонаў 2007/2008 і 2009/2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Швецыі