Ху́дра — рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Вясея. Даўжыня 8 км[1]. Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход, вусце за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шантароўшчына. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.