У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Агірэ.
Хуан Педра Хуліян Агірэ-і-Лопес дэ Аная (ісп.: Juan Pedro Julián Aguirre y López de Anaya; 19 кастрычніка 1781 — 17 ліпеня 1837) — аргенцінскі рэвалюцыянер і палітык.
Агірэ нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе. Браў удзел у барацьбе супраць брытанскіх войскаў у 1806-07 гадах, даслужыўся да звання капітана. У 1820 годзе часова выконваў абавязкі Вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Рыа-дэ-Ла-Платы, быў апошнім, хто насіў гэты тытул. У 1824 годзе займаў пасаду міністра эканомікі, а ў 1826 годзе стаў першым прэзідэнтам адроджанага нацыянальнага банка.