У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Татур.
Хрызастом Лаўрэнцій Дамінік Татур (1811 — 1876) — дзяржаўны службовец.
Паходзіў са шляхецкага роду Татураў герба «Дамброва». Сын Івана, ротмістра новагародскага, і Варвары з Катлубаяў. Ахрышчаны 10 жніўня 1811 г. у Моўчадскім касцёле.
Маршалак шляхты Слонімскага павета.
Прызнаны ў дваранстве вызначэннямі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 16.06.1826, 07.09.1835 і 30.03.1843 гг. Унесены ў 2-і разрад дваран Навагрудскага павета, быў калежскім рэгістратарам Ігуменскага земскага суда.
Памёр у 1876 г., пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме[2][3].
Дзеці: