wd wp Пошук:

Хрушчыкі

Хру́шчыкі (Rutelinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых.

Апісанне

Даўжыня да 15 мм. Цела бурае, зялёнае, сіняе, чорнае, з металічным бляскам. Вусікі 9-членікавыя, з кароткай булавой. Галёнкі задніх ног са шпорамі. Кіпцюркі лапак неаднолькавай велічыні.

Лічынкі С-падобныя, мяккія, складкаватыя, белавата-крэмавыя, укрыты рэдкімі вапаскамі, на брушку рады шыпікаў. Дарослыя пашкоджваюць лісце і кветкі, няспелае збожжа; некаторыя не кормяцца. Лічынкі развіваюцца ў глебе, шкодзяць падземным часткам раслін. Цыкл развіцця 1—2 гады.

Арэал і экалогія

Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. У Еўропе найбольш трапляецца кузька збожжавы — шкоднік збожжавых культур, на Беларусі хрушчык лугавы, або кузька зялёны (Anomala dubia), хрушчык садовы (Phyllopertha horticola), хрушч палявы, або прыгажун (Chaetopteroplia segetum, ці Anisoplia segetum) і кузька-крыжаносец (Anisoplia agricola).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта