wd wp Пошук:

Хродгар

Хро́дгар (Hroðgar, Hrothgar, Hróarr, Hroar, Roar, Roas альбо Ro) — легендарны конунг данаў пачатку 6 стагоддзя, сын Хальфдана. Узгадваецца ў шэрагу дацкіх, нарвежскіх і стараанглійскіх крыніц, у тым ліку ў «Дзеяннях данаў» Саксона Граматыка і ў «Беавульфе».

Хродгар у «Беавульфе»

Найбольш вядомы Хродгар па першай частцы стараанглійскай эпічнай паэмы «Беавульф». Там ён выступае як мудры і справядлівы, але нямоглы ўжо ад старасці конунг, які не можа абараніць свой народ, калі пачвара Грэндэль пачынае выкрадаць і жэрці яго воінаў. На дапамогу Хродгару прыходзіць галоўны герой паэмы, малады воін Беавульф. Ён перамагае Грэндэля і яго маці, якая спрабавала помсціць за сына. Хродгар шчодра ўзнагароджвае Беавульфа.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VI стагоддзя
Катэгорыя·Скандынаўская міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ск’ёльдунгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Персанажы Беавульфа
Катэгорыя·Дынастыя Ск’ёльдунгаў