wd wp Пошук:

Храм Партуна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Храм Фартуны.

Храм Партуна

Храм Партуна, або храм Фартуны Вірыліс (Tempio della Fortuna Virile, літаральна — «Храм мужчынскай удачы») — старажытнарымскі храм на Бычыным форуме ў Рыме, прысвечаны богу портаў Партуну.

План храма

Храм прамавугольнай формы з эпохі Адраджэння памылкова лічыўся храмам Фартуны Верыліс. Першапачатковая пабудова была збудавана ўжо IV ці III стагоддзях да н.э. (разваліны падмурка былі выяўлены пры раскопках у XX стагоддзі). Храм, які захаваўся да нашых дзён, быў пабудаваны каля 100 гады да н.э. Храм складаецца з цэлы, порціка з калонамі іанічнага ордара. Усе апорныя часткі храма зроблены з траверціну, астатнія часткі з туфу, подыум запоўнены рымскім бетонам.

Храм добра захаваўся, бо каля 872 года быў пераўтвораны ў хрысціянскую царкву Санта-Марыя-ін-Градэліс, у V стагоддзі асвечаны ў царкву Санта-Марыя-Эгіцыяна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Бычыны форум
Катэгорыя·Дахрысціянскія храмы Рыма
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе