wd wp Пошук:

Храм Дыяскураў

Храм Дыяскураў, Храм Кастару і Полукса (лац.: Aedes Castoris) — адзін з найстарэйшых храмаў на Рымскім форуме. Храм быў прысвечаны блізнятам Кастару і Полуксу, сынам Юпітэра. Быў пабудаваны ў 484 годзе да н.э. па замове сына дыктатара Аулія Пастумія у гонар перамогі над Тарквініем на возеры Рэгіл у Лацыё (499 г. да н.э.). Дыяскуры якабы дапамаглі атрымаць перамогу і прынеслі гэту навіну ў Рым. Каля 117 года да н.э. храм быў абноўлены Луцыем Цэцыліем Метэлам Далмацікам. У I стагоддзі н.э. па загадзе Тыберыя храм абнавілі. На сённяшні дзень захаваліся тры калоны карынфскага ордара (15 м у вышыню), так званыя «Тры сястры». Алтар і крыніца Ютурны, у якой, па легендзе, браты напаілі сваіх канёў, знаходзіліся каля з храма.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рымскі форум
Катэгорыя·Дахрысціянскія храмы Рыма