wd wp Пошук:

Храм Афаі

Храм Афаі або Храм Афеі (Ναός Αφαίας) — старажытна-грэчаскі храм, прысвечаны багіні Афаі на востраве Эгіна, што ў Сараніцкім заліве.

Архітэктура храма

Пры пабудове храма Афаі быў выкарыстаны дарыйскі ордэр. Першапачаткова ў канструкцыі было 34 калоны, аднак, цяпер засталіся толькі 24. Яны стаяць вертыкальна, утвараючы першы і другі ярусы храма. Характэрна, што вуглавыя калоны пры пабудове былі спецыяльна патоўшчаная для таго, каб надаць храму больш эфектнае візуальнае ўспрыманне. Заходні франтон, датаваны V стагоддзем да н . э. упрыгожваюць скульптурныя групы, якія паказваюць барацьбу грэкаў і траянцаў за цела Патрокла. Таксама некаторыя эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ўсходні франтон быў выкананы ў класічным стылі. Верагодна, у пабудове храма выкарыстоўваўся порцік. У целле высіўся аб’ект пакланення - статуя багіні Афаі. Непадалёк ад яе размяшчаўся басейн, які напаўняўся аліўкавым алеем. Там грэкі здзяйснялі рытуальныя выліванні. На дадзены момант цэнтральная статуя і басейн лічацца згубленымі.

Месцазнаходжанне

Храм размешчаны на паўночна-ўсходнім краі выспы на ўзгорку над мысам.

Ён знаходзіўся ў 13 кіламетрах на ўсход ад сталіцы Эгіны і быў пабудаваны каля 500 года да н. э. на месцы больш старога храма, які існаваў з каля 570 г. да н. э. і разбуранага ў выніку пажару ў каля 510 г. да н . э.

Цяперашні стан

Рэканструкцыя заходняга франтона

У 1811 годзе брытанскія і нямецкія мастакі і архітэктары (Джон Фостэр, Кокерэл, барон Халер фон Халерштайн) завалодалі некалькімі статуямі, якія ўпрыгожвалі франтоны. Сышоўшы з малатка аўкцыёну, яны дасталіся кронпрынцу Баварскаму. Цяпер яны захоўваюцца ў Гліптатэцы Мюнхена.

Заўвагі

Спасылкі

europetourism.su/khram-afajji—svyatye-mesta-grekov/ Архівавана 25 снежня 2019.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Храмы Старажытнай Грэцыі