wd wp Пошук:

Хосні Мубарак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мубарак.

Махамад Хосні Саід Мубарак (араб. محمد حسني سيد مبارك‎‎, 4 мая 1928, Кафра эль-Мусайлаха — 25 лютага 2020, Каір, Егіпет) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта з 14 кастрычніка 1981 года па 11 лютага 2011 года.

Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.

На чале дзяржавы

Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.

Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.

Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў членаў апазіцыйных арганізацый, змякчыў умовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх члены пакараны. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.

Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.

Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.

Пасля адстаўкі

Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.

Зноскі

  1. Мубарак прызначыў главу разведкі віцэ-прэзідэнтам (нявызн.) (недаступная спасылка). Лента.ру (29 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 7 снежня 2013.
  2. https://www.aljazeera.com/news/2020/02/egypt-president-hosni-mubarak-dies-91-200225105344417.html
  3. https://www.nytimes.com/2020/02/25/obituaries/hosni-mubarak-dead.html
  4. L’ancien président égyptien Hosni Moubarak est mortParis: Societe Editrice Du Monde, 2020. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 25 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Фрунзенскага ваеннага авіяцыйнага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры егіпецкага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Егіпце
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Маршалы Егіпта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Егіпта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры егіпецкага ордэна Рэспублікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Прэзідэнты Егіпта
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Каіры
Катэгорыя·Памерлі ў Егіпце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога арла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя