wd wp Пошук:

Холугаланд

Холугаланд (пурпурны) на карце Скандынавіі, IX стагоддзе

Холугаланд (нарв.: Hålogaland, магчымае напісанне Халагаланд) — паводле скандынаўскім сагам, самая паўночная правінцыя сярэднявечнай Нарвегіі. У раннюю эпоху вікінгаў, да аб’яднання Нарвегіі Харальдам Цудоўнавалосым, Холугаланд быў невялікім каралеўствам, выцягнутым уздоўж узбярэжжа паміж Намдаленам у Нур-Трондэлагу і Люнгенам у Тромсе пад кіраваннем вольных правадыроў — хёўдынгаў. Найбольш вядомым жыхаром Холугаланда быў, верагодна, Отар, які праславіўся сваім падарожжам у Б’ярмаланд.

Этымалогія

Холугаланд часта згадваецца ў скандынаўскіх сагах, такіх, як «Сага пра Інглінгаў» з «Круга зямнога». Яго насяляюць Háleygja ætt — род ці народ Х’ёлгі (Hǫlgi), эпанімічнага героя Холугаланда.

На старажытнанарвежскай мове назва пішацца як Hálogaland, г.зн. зямля háleygr. Значэнне этнахароніма háleygr невядома.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Нарвегіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96