wd wp Пошук:

Хелена Бергстрэм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергстрэм.

Хелена Бергстрэм (швед. Helena Bergström; нар. 5 лютага 1964 года, Гётэбарг) — шведская актрыса, жонка рэжысёра Коліна Нютле і ўнучка шведскага акцёра Улафа Відгрэна.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і рэжысёра Ханса Бергстрэма і актрысы Керсцін Відгрэн. Скончыла Шведскую нацыянальную акадэмію сцэнічнага мастацтва. У 1987—1989 і 1990—1991 гадах працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме (Драматэн). У 1989—1990 і 1992—1993 гг. гуляла ў Стакгольмскім гарадскім тэатры. Выконвала ролі ў драмах Шэкспіра, Ібсена і Тэнэсі Уільямса. Усеагульную вядомасць атрымала пасля здымак у трылеры «Жанчыны на даху» (Kvinnorna på taket; 1989).

У 2007 годзе Хелена дэбютавала ў якасці рэжысёра з карцінай «Se upp för dårarna».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139223967 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Helena Bergström // GeneaStar
  3. Helena Bergström (SE)Swedish Film Institute, 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу