wd wp Пошук:

Хведар Данілюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілюк. Хведар Данілюк (12 жніўня 1887, в. Сурынка, Слонімскі павет — 29 ліпеня 1960, Нью-Ёрк) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка.

Жыццяпіс

Нарадзіўся 12 жніўня 1887 года ў в. Сурынка Слонімскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 19191920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г.

У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. З лета 1944 г. — у эміграцыі, выконваў абавязкі ад’ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС.

У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Постаці БАПЦ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку