У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Градзінскі. Хаім Ойзер Градзінскі (нар. 24 жніўня 1863, Іўе, Віленская губерня — 9 жніўня 1940) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч, галахіст і рэлігійны дзеяч Польшчы ў міжваенны перыяд.
У 15 гадоў Хаім пачаў вучыцца ў Валожынскай яўрэйскай іешыве. Сярод яго настаўнікаў — вядомы рэлігійны дзеяч Хаім Салавейчык.
У 1885 годзе малады чалавек заняў месца Віленскага рабіна.
У 1887 годзе прызначаны дыянам у Вільні. Адзін з ініцыятараў склікання віленскай канферэнцыі (1909), якая заснавала артадаксальную арганізацыю «Кнесет Ізраіль», што змагалася супраць свецкай адукацыі, за рэлігійнае выхаванне на торы і талмудзе. Распрацоўваў талмудычнае права і рытуалы, выдаўшы кнігу «Ахізер» Т. 1‒3 (Вільня, 1925, 1939). Быў духоўным лідарам артадаксальнага яўрэйства ў «Літве». Вялікая рукапісная спадчына загінула падчас Другой сусветнай вайны.