wd wp Пошук:

Хацежынскі сельсавет

Хаце́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Хацежына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 28 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хацежына, сельсавет перайменаваны ў Хацежынскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2265 чалавек[1], з іх 91,5 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна
Катэгорыя·Хацежынскі сельсавет