wd wp Пошук:

Хахлач

Хахлач[1] (Cystophora cristata) — жывёла сямейства цюленевых.

Адзіны прадстаўнік роду Cystophora.

Маса цела самцоў 260—300 кг, даўжыня 210—280 см; у самак адпаведна 145—160 кг, 180—227 см.

Афарбоўка поўсці кантрасная, па светла-шэраму фону цёмныя плямы няправільнай формы. Адметная асаблівасць — наяўнасць на пярэднім-верхнім баку галавы ў самцоў скурна-насавога мяшка, які пры ўзбуджэннi звера раздзімаецца.

Сілкуецца рыбай і кальмарамі. Прытрымліваецца дрэйфуючых льдоў, мігруе. Манагамны. Падчас размнажэння трымаецца сем’ямі, пары з дзіцянём займаюць асобныя крыгі. Дзіцяня звычайна адно, нараджаецца вагой 12-27 кг. Афарбаваны зверху ў сінявата-шэры колер, знізу ў белы. Ювенільнае покрыва захоўваецца на працягу года, скурна-насавы мяшок з’яўляецца на другім годзе, палавая спеласць надыходзіць у 3-4 гады.

Зноскі

  1. Напісанне Хахлач у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2003, С.185
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапраўдныя цюлені