.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Хасэ Альберта Мухіка Кардана (ісп.: José Alberto Mujica Cordano), таксама вядомы як Эль Пепе (ісп.: El Pepe), (20 мая 1935, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі палітык, кандыдат Шырокага фронту на прэзідэнцкіх выбарах 2009 года. У другім туры выбараў 29 лістапада перамог свайго асноўнага канкурэнта і быў абраны прэзідэнтам Уругвая. Дата афіцыйнага ўступлення на пасаду — 1 сакавіка 2010 г.
У маладосці быў удзельнікам партызанскага руху Тупамарас, быў схоплены і правёў у ваенных турмах 14 гадоў.
У 2005 годзе Мухіка ажаніўся з Лусіяй Тапаланскі, калегай па Сэнаце і гістарычным лідарам Руху Народнага ўдзелу.
З 2005 па 2008 гады быў Міністрам жывёлагадоўлі, земляробства і рыбалоўства Уругвая, затым — сенатарам.