wd wp Пошук:

Харвацкі гістарычны музей

Харвацкі гістарычны музей (харв.: Hrvatski povijesni muzej) — дзяржаўны гістарычны музей у сталіцы Харватыі горадзе Заграбе; значны збор прадметаў і матэрыялаў па харвацкай гісторыі, навукова-даследчы і культурны цэнтр краіны.

Агульная інфармацыя

Будынак музея - палац Войкавіч-Оршыч-Раўх (Vojković-Oršić-Rauch), адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры барока ў Заграбе і ўсёй краіне, быў узведзены ў канцы XVIII стагоддзя. На працягу гісторыі палац быў сямейным гняздом некалькіх шляхетных харвацкіх сем’яў, не раз мяняў уладальнікаў, пакуль у 1930-х гадах горад не набыў будынак у апошняга прыватнага ўласніка. У далейшым у будынку знаходзілася рэзідэнцыя мэра Заграба, а з 1959 года - частка Харвацкага гістарычнага музея.

Рэжым працы музейнай установы:

з панядзелка па пятніцу - з 10.00 да 18.00; па суботах і нядзелях - з 10.00 да 13.00; зачынены на святы і ў святочныя дні. Гісторыя

Харвацкі гістарычны музей у Заграбе лічыцца правапераемнікам Нацыянальнага музея Харватыі, заснаванага ў 1846 годзе.

У 1959 годзе ў палацы Войкавіч-Оршыч-Раўх размясціўся Гістарычны музей Харватыі. Разам з незалежнасцю Харватыі ў 1991 годзе быў аб’яднаны з Музеем Рэвалюцыі (Muzej revolucije naroda Hrvatske), затым з’явілася новая музейная ўстанова - Харвацкі гістарычны музей, які з тых часоў з’яўляецца галоўным гістарычным музеем краіны. Акрамя барочнага палаца на вул. Матошава, частка экспазіцыі Харвацкага гістарычнага музея размешчана ў павільёне Мештравіча (харв. Meštrovićev paviljon); музей, акрамя таго, мае бібліятэку, ажыццяўляе навукова-даследчую і выдавецкую дзейнасць. Музейная ўстанова кіруе філіялам - мемарыяльным музеем Івана Горана Кавачыча ў сяле Лукаўдол (Lukovdol) у Горскім Котары (Прыморска-Гаранская жупанія).

Экспазіцыі

Фонды Харвацкага гістарычнага музея налічваюць больш за 200 000 экспанатаў. Музейныя калекцыі ўключаюць 15 аддзелаў:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Заграба
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя музеі