wd wp Пошук:

Ханявіцкі сельсавет

Ханяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ханявічы.

Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кукліцкага і Лаўрынавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Навікі (злілася з вёскай Ханявічы)[2]. У 1977 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Корнадзь[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1471 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Ханявіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат