wd wp Пошук:

Хаджы Хасроў

Хаджы Хасроў (Азі Хасроў; да 1563, Полацк(?) — пасля 8 красавіка 1595) — персідскі дыпламат 1590-х гг.

Аб яго беларускім паходжанні паведамляе ў адпісцы астраханскі ваявода Фёдар Траекураў[ru]: «А родом… он литвин, полотцкого взятья». Пасля захопу Полацка ў 1563 годзе войскамі Івана Грознага быў вывезены ў Масковію, адтуль у Персію. Пры двары шаха Абаса займаў пасаду перакладчыка. У маі 1592 — лістападзе 1594 года ўзначальваў пасольства ў Маскву. Вёў паспяховыя перагаворы з урадам Фёдара Іванавіча аб саюзе і гандлі паміж Персіяй і Масковіяй. У Маскве меў кантакты з аўстрыйскім пасольствам Мікалая Варкача адносна саюзу еўрапейскіх дзяржаў і Персіі супраць Турцыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Дыпламаты Ірана
Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Ірана-расійскія адносіны
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Асобы
Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Нарадзіліся ў Полацку