wd wp Пошук:

Хавіз Мухамед Саід

Хаві́з Муха́мед Саі́д (Hafiz Muhammad Saeed) — заснавальнік LeT, цяпер амір яе палітычнага крыла JuD.

Біяграфія

Быў выкладчыкам ісламу ў Тэхналагічным універсітэце Лахора ў Пакістане. У пачатку 1980-х наведаў Саудаўскую Аравію для навучання і знаёмства з саудаўскімі шэйхамі, якія прымалі ўдзел у «джыхадзе» ў Афганістане. Натхнёны іх ідэямі, Хавіз і яго калега прафесар Зафар Ікбал прынялі ўдзел у падтрымцы руху маджахедаў у Афганістане. Там жа сустрэлі тых, хто стаў іх паплечнікамі ў будучыні. У 1987 годзе Хавіз Саід з некалькімі мусульманамі-салафітамі заснаваў «Марказ Дауат-уль-Іршад». У 1990 годзе гэтая арганізацыя спарадзіла LeT, якая атрымоўвала падтрымку ад ІСІ. На яго быў накладзены хатні арышт пасля выбухаў на чыгунцы ў Мумбаі ў ліпені 2000 года, які быў зняты Вышэйшым судом Лахора ў жніўні таго жа года. Праўда, у той жа дзень яго зноў арыштавалі і вызвалілі ў кастрычніку 2007 г. У снежні 2008 гады пасля новага нападу на Мумбаі яго ізноў змясцілі пад хатні арышт. Жанаты.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пакістане
Катэгорыя·Палітыкі Пакістана
Катэгорыя·Ісламісцкі тэрарызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных