.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фі́ліп І́ха (чэшск.: Filip Jícha; 19 красавіка 1982, Стары Пльзенец, ЧССР) — чэшскі гандбаліст нямецкага клуба «Кіль» і ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі[1]. У 2010 годзе быў прызнаны найлепшым гандбалістам свету.
Вуцыцца пачынаў у Старым Пльзенцы.
У 1995—2000 гадах гуляў у пльзенскай «Славіі», адзін матч згуляў за «Ковапэтрал» Пльзень. У 18&-гадовым узросце падпісаў прафесійны кантракт з пражскай «Дуклай», дзе заставаўся да 2003 года. Пасля выступаў за саудаўскі клуб «Аль-Ахлі» з Джыды і катарскі «Аль-Ахлі Спорт Клуб», аднак у тым жа годзе вярнуўся ў Еўропу і далучыўся да швейцарскага клуба «Санкт-Отмар». У 2004 годзе ізноў на пэўны час вярнуўся ў Катар. З 2005 выступае ў Бундэслізе, спярша ў «Лемга», дзе стаў першым чэхам, які заваяваў еўрапейскі трафей — Кубак ЕГФ. З 20 чэрвеня 2007 выступае ў клубе «Кіль» на пазіцыі разыгрывальніка.
З жонкай Ганай маюць дачку Валерыю і сына Вінцэнца.