wd wp Пошук:

Фізіка вадкасцей

Фізіка вадкасцей (фізіка вадкага стану рэчыва) — раздзел фізікі, у якім вывучаюцца механічныя і фізічныя ўласцівасці вадкасцей. Статыстычная тэорыя вадкасцей з’яўляецца падрадзелам статыстычнай фізікі. Найважнейшым вынікам з’яўляецца вывад ўраўненняў гідрадынамікі з ўраўненняў Ліувіля, рэалізаваны М. М. Багалюбавым ў 1948 годзе. У фізіцы квантавых вадкасцей вывучаецца з’ява звышцякучасці, якая знайшла тлумачэнне ў працах М. М. Багалюбава 1947-1949 гадоў.

Поспехі тэорыі фазавых пераходаў паміж газападобным і вадкім станам рэчыва, створанай Ван-дэр-Ваальсам, умацавалі ўяўленні аб структурнай блізкасці гэтых станаў, як неўпарадкаваных, галоўнае адрозненне якіх заключаецца толькі ў шчыльнасці часціц. Пасля першых рэнтгенаструктурных даследаванняў размеркавання часціц ў вадкасці высветлілася, што вадкасці не з’яўляюцца бесструктурнымі. У тэорыі рассейвання святла ў вадкасці, распрацаванай Цэрніке і Пірсам ў 1927 годзе, узнікае функцыя размеркавання. Я. І. Фрэнкель увёў ўяўленне аб вагальна-паступальным руху малекул у вадкасцях і развіў кінетычную мадэль ў фізіцы вадкасцей. Строгая статыстычная тэорыя вадкасцей была пабудавана ў працах М. М. Багалюбавым ў 1947-1949 гадах. І. З. Фішэр выкарыстаў ланцужок ўраўненняў Багалюбава ў другім парадку[1] для апісання вадкасці. Таксама, І. З. Фішэр стварыў лагранжаву тэорыю цеплавых гідрадынамічных флуктуацый. У прадмове аўтара да рускага выдання сваёй кнігі К. А. Крокстан пісаў ў 1976 годзе: “Апошнія два ці тры дзесяцігоддзі фізіка вадкага стану … дасягнула значных поспехаў, у асноўным дзякуючы піянерскім працам савецкіх аўтараў — галоўным чынам М. М. Багалюбава, Я. І. Фрэнкеля і І. З. Фішэра ». [1]

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Крокстон К. Физика жидкого состояния. Статистическое введение. пер с англ. М.: Мир, 1978. — 400с.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Статыстычная фізіка
Катэгорыя·Тэарэтычная фізіка