Фёдар Восіпавіч Шэхтэль (Франц-Альберт Шэхтэль, ням. Franz Albert Schechtel, 26 ліпеня (7 жніўня) 1859, Санкт-Пецярбург — 7 ліпеня 1926, Масква) — рускі архітэктар, жывапісец і графік, сцэнограф. Адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў стылю мадэрн у расійскім і еўрапейскім дойлідстве, належыць да ліку найбуйнейшых дойлідаў мяжы XIX—XX стагоддзяў. Кавалер ордэнаў Св. Ганны і Св. Станіслава. З’яўляючыся славутым расійскім дойлідам, Шэхтэль так і не атрымаў дыплом архітэктара.