wd wp Пошук:

Фёдар Аляксандравіч Ляхаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляхаў.

Фё́дар Алякса́ндравіч Ля́хаў (студзень 1908, в. Моргавічы Віленскай губерні (цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці), Расійская імперыя1951) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (19481951)

Біяграфія

У тры гады застаўся без бацькі. Маці працавала чорнарабочай на чыгунцы. Працоўную дзейнасць пачаў у 1923 годзе чорнарабочым, затым слесарам майстэрняў дэпо чыгуначнай станцыі ў г. Віцебску.

У 1929 годзе быў абраны другім сакратаром Віцебскага райкама ЛКСМБ, а праз год накіраваны на вучобу ў Камвуз горада Мінска. У маі 1931 года абраны другім сакратаром ЦК ЛКСМБ.

Па рашэнні ЦК ВЛКСМ камандзіраваны ў Таджыцкую ССР, займаў пасаду памочніка начальніка палітсектара Наркамзема рэспублікі. У 19381939 гадах працаваў сакратаром Ленінабадскага акружкама партыі.

У снежні 1939 года яго вярнулі ў Беларусь, дзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам сельгасаддзела Баранавіцкага абкама партыі, сакратаром Жалудоцкага райкама КП(б)Б.

У перыяд вайны працаваў начальнікам палітаддзела Радзішчаўскай МТС Куйбышаўскай вобласці, сакратаром Маінскага райкама партыі Ульянаўскай вобласці.

У студзені 1944 года прызначаны сакратаром Лёзненскага райкама партыі Віцебскай вобласці, у ліпені 1944 года абраны сакратаром Аршанскага райкама партыі. З гэтай пасады ў студзені 1948 года быў накіраваны для працы старшынёй выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»