wd wp Пошук:

Фукус

Fucus vesiculosus

Фу́кус (Fukus) — род бурых водарасцей. Налічвае каля 15 відаў, пашыраных у морах Паўночнага паўшар’я.

Слаявіна кусцістая, шматгадовая. Даўжыня ад 2 да 200 см. Да субстрату мацуецца канічнай падэшвай. Галіны плоскія, скурыстыя з рабром, па краі гладкія, зубчастыя або гафрыраваныя. У некаторых відаў маюцца паветраныя пузыркі. Органы размнажэння знаходзяцца ў паглыбленнях на канцах галін.

Фукус выкарыстоўваюць у якасці тэхнічнай і кармавой расліны, у медыцыне.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бурыя водарасці