wd wp Пошук:

Фукуока

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фукуока (значэнні). Фукуо́ка (яп.: 福岡市 Фукуока-сі?) — горад, вызначаны ўказам ўрада Японіі і буйны порт на паўднёвым захадзе Японіі; адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Фукуока. Значны індустрыяльны цэнтр. Плошча горада складае 341,70 км ², насельніцтва - 1.461.631 чалавек (1 чэрвеня 2010 г.), шчыльнасць насельніцтва - 4.277,53 чал./км². Горад Фукуока падзелены ракой Накагава на 2 часткі - Хаката (гандлёвая) і Фукуока (адміністрацыйная і дзелавая). Працуе метрапалітэн.

Гісторыя

З VII стагоддзя стаў вядомы гандлёвы горад Хаката, які размясціўся на ўсходнім беразе ракі Накагава. Горад вёў паспяховы гандаль з Кітаем.

Напачатку XVII стагоддзя на заходнім беразе Накагавы даймё Нагамаса Курода пабудаваў замак.

У 1889 годзе абедзве часткі горада было вырашана аб’яднаць пад агульнай назвай Фукуока, што азначае «шчаслівы ўзгорак»[2].

Паводле даследавання праведзеным брытанскім часопісам Monocle, Фукуока была прызнана лепшым горадам для шопінгу ў свеце[3].

Клімат

Клімат Фукуокі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 20,4 23,8 26,3 30,1 32,3 37,3 38,3 37,7 36,5 33,3 27,5 22,1 38,3
Сярэдні максімум, °C 9,9 11,1 14,4 19,5 23,8 26,9 30,9 32,1 28,3 23,4 17,8 12,6 20,9
Сярэдні мінімум, °C 3,4 3,9 6,5 11,1 15,5 19,8 24,2 25,0 21,2 15,3 10,1 5,4 13,5
Абсалютны мінімум, °C −4,6 −5,2 −3,7 0,1 4,8 10,8 13,8 15,4 9,8 4,8 −0,6 −3,1 −5,2
Норма ападкаў, мм 69 72 114 117 144 256 280 172 179 75 85 61 1 623
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Зноскі

  1. Elevation of Fukuoka, Fukuoka Prefecture, Japan
  2. Фукуока (Японія). Чэмпіянат свету па водных відах спорту Архівавана 19 верасня 2008.
  3. Top 25 livable cities Архівавана 22 ліпеня 2012.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Фукуока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1889 годзе
Катэгорыя·Фукуока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96