Фузарыёзная гніль буракоў[1] — грыбковае захворванне буракоў, выкліканае грыбам віду Fusarium oxysporum[1].
Захворванне пашкоджвае карані ў перыяд вегетацыі, потым заносіцца ў кагаты[1]. Яго развіццю спрыяюць пашкоджанні карэньчыкаў буракоў механічныя або насякомымі ў засушлівыя перыяды[1]. Часцей гніюць унутраныя тканкі кораня, дзе ўтвараюцца поласці, запоўненыя белай і ружаватай грыбніцай узбуджальніка хваробы[1].