wd wp Пошук:

Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор

Фрыдрыхсга́мскі мірны дагавор — дагавор паміж Расійскай імперыяй і Швецыяй. Завяршыў руска-шведскую вайну 1808—1809 гг., якая скончылася паразай шведскіх войскаў.

Дагавор падпісаны ў горадзе Фрыдрыхсгам (цяпер горад Хаміна, Фінляндыя) 5 (17) верасня паўнамоцнымі прадстаўнікамі: з боку Расіі — М. П. Румянцавым і Д. М. Алопеусам, з боку Швецыі — К. Стедынгам і А. Шельдэбрантам. Яшчэ ў ходзе вайны маніфестам Аляксандра I ад 20 сакавіка 1808 года было абвешчана аб далучэнні Фінляндыі да Расіі ў якасці Вялікага княства. Расійскі ўрад абавязаўся захоўваць яе ранейшыя законы і сойм. У адпаведнасці з Фрыдрыхсгамскім мірным дагаворам Швецыя абавязвалася скасаваць саюз з Вялікабрытаніяй, заключыць мірныя дагаворы з Даніяй і Францыяй і далучыцца да Кантынентальнай блакады. Фінляндыя (уключаючы Аландскія астравы) адыходзіла да Расійскай імперыі. Руска-шведская мяжа ўсталёўвалася па рэках Торн і Муоніа.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верасень 1809 года
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Фінляндыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Падзеі 17 верасня
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Швецыі
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XIX стагоддзя