wd wp Пошук:

Францыск Скарына і яго час

«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Выдадзена на беларускай мове ў 1988 годзе ў Мінску выдавецтвам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам і сучаснікам першадрукара, развіццю яго асветніцкіх традыцый, адлюстроўванню вобраза Скарыны ў літаратуры і мастацтве, сацыяльна-палітычным умовам на Беларусі ў XV—XVI ст. Выданне багата ілюстравана тэкстамі і гравюрамі з выданняў Скарыны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Беларускія энцыклапедыі
Кнігі 1988 года
Францыск Скарына