Франсіска дэ Эрэра (празваны Старэйшы, ісп. Francisco Herrera el Viejo; 1576, г. Севілья, Іспанія — 1656) — іспанскі жывапісец.
Працаваў у Севільі, з 1650 у Мадрыдзе, быў першым настаунікам Д. Веласкеса.
Рэлігійныя кампазіцыі, у якіх адчуваецца ўздзеянне севільскай і венецьшнскай школ жывапісу, вылучаюцца яркай рэалістычнай трактоўкай вобразаў, гнуткасцю кампазіцыі, шырынёй пісьма, майстэрствам перадачы святлаценю (карціны з жыцця св. Банавентуры для кляштара францысканцаў у Севільі, 1629; «Св. Васіль дыктуе сваё вучэнне», 1639). Пісаў таксама жанравыя палотны («Аматар выпіўкі», каля 1635), працаваў як гравёр і медальер.