wd wp Пошук:

Франсуа Дэльсарт

Франсуа Дэльсарт (фр.: François Alexandre Nicolas Chéri Delsarte; 11 лістапада 1811 - 20 ліпеня 1871, Парыж) — французскі спявак, вакальны педагог і тэарэтык сцэнічнага мастацтва

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы, у беднай сям’і. Рана захапіўся музыкай. Паступаў у кансерваторыю, не вытрымаў конкурсу, аднак быў ухвалены Марыяй Малібран. Яго праслухоўваюць ў камічнай оперы і бяруць на сцэну неадкладна; гэта адбываецца ў 1829 г. У 1834 пазбавіўся голаса. Аднак ён ужо быў увесь паглынуты думкай пра «пастаноўцы эстэтыкі чалавечага цела», гэта значыць выразнасці на навуковай глебе".

У 1839 адкрыліся знакамітыя курсы Дэльсарта. Сярод яго вучняў і слухачоў: Малібран, Рашэль, англійскі трагік Макрыдзі, Паск’е, Генрыета Зонтаг. Курсы наведвалі, у прыватнасці, Гуно, Рэбер. Кароль Людовік Філіп запрашаў Дэльсарта ў палац. Мастак Энгр казаў: “Невядома, хто сёння кароль Францыі». Тэафіль Гацье называў яго «музычны Тальма», Ламартин - «вярхоўным аратарам».

Дэльсарт атрымаў запрашэнне ў Амерыку з прапановай заснаваць кансерваторыю, але здарылася франка-пруская вайна. Ён з’ехаў з Парыжа ў родны горад Солэм на поўначы Францыі. Паспеў надыктаваць дзвюм дачкам некалькі эпізодаў, якія павінны былі служыць уводзінамі да будучай кнігі. У сакавіку 1871 вярнуўся ў Парыж. 20 ліпеня 1871 года памёр.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1871 годзе
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Францыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта