wd wp Пошук:

Фларыдскі ўніверсітэт

Фларыдскі ўніверсітэт, або Універсітэт Фларыды (англ.: University of Florida) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гейнсвіл, штат Фларыда, ЗША. Заснаваны ў 1853 годзе.

Гісторыя

Датай заснавання ўніверсітэта лічыцца 6 студзеня 1853 года, калі губернатар Фларыды Томас Браўн падпісаў адпаведны законапраект, які забяспечваў дзяржаўную падтрымку вышэйшай адукацыі ў штаце Фларыда. Да 1866 года ўстанова насіла назву семінарыя Усходняй Фларыды, а пасля Грамадзянскай вайны, падчас якой семінарыя не функцыянавала, была перайменавана ва Універсітэт Фларыды. У гэты ж час змянілася і месцазнаходжанне ВНУ — студэнты і выкладчыкі пераехалі ў горад Гейнсвіл. У 1903 годзе ў склад універсітэта увайшоў сельскагаспадарчы каледж і навучальная ўстанова набыла сучасны выгляд.

У 1905 годзе пасля выйшаў закон Бакмена, які дапамог аб’яднаць каледжы штата пад дахам універсітэта. У 1906 годзе ў Гейнсвіле адкрыўся ўніверсітэцкі кампус.

Пачынаючы з 1946 года сярод абітурыентаў значна вырас інтарэс да ўніверсітэта, сярод якіх было шмат ветэранаў Другой сусветнай вайны, якія паступалі ў ВНУ дзякуючы спецыяльнаму закону. З 1958 года ва ўніверсітэце было дазволена навучанне афраамерыканцам.

У 1985 годзе Універсітэт Фларыды стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1853 годзе
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Фларыда (штат)
Катэгорыя·Універсітэты ЗША
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Фларыдскі ўніверсітэт