wd wp Пошук:

Фернанда Кардэналь

Фернанда Кардэналь (ісп.: Fernando Cardenal, 26 студзеня 1934, Гранада20 лютага 2016, Манагуа) — нікарагуанскі рэвалюцыянер і езуiцкі святар, які стаў, як і яго брат Эрнеста, членам СФНВ. Сваяк Антоніа Кардэналя. Міністр адукацыі ва ўрадзе сандзiністаў (19841990).

Бiяграфiя

Нарадзіўся ў багатай сям’і ў нікарагуанскай Гранадзе. Ён уступіў у ордэн езуітаў, а пазней разам са сваім старэйшым братам Эрнеста далучыўся да паўстанцаў-сандзiністаў. Пасля звяржэння дыктатара Анастасія Сaмосы у 1979 г. бацька Фернанда узначаліў кампанію ліквідацыі непісьменнасці, а ў 1984 г. атрымаў пасаду міністра адукацыі Нікарагуа.

Быў забаронены да служэння папам Янам Паўлам II, так як царква Нікарагуа і ордэн езуітаў самі адмаўляліся гэта зрабіць. У якасці падставы было абвешчана, што каталіцкая царква не дабраслаўляе сваіх клерыкаў займацца актыўнай палітычнай дзейнасцю. Святар быў забаронены да служэння і выключаны з ордэна езуітаў, з якім ён, зрэшты, захаваў добрыя адносіны.

У 1990 г. ён пакінуў міністэрскую пасаду і дыстанцаваўся ад сандзiністаў, заявіўшы, што гэтая партыя «адышла ад прынцыпаў рэвалюцыі».

У 1996 г. — пасля выпрабавальнага перыяду — ён быў ізноў прыняты ў ордэн езуітаў. Да 2011 г. узначальваў нацыянальнае адукацыйную рух «Fe y Alegría» («Вера і радасць»), галоўнай мэтай якога было несці асвету у самыя шырокія масы.

Зноскі

  1. 1 2 Fernando Cardenal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Нікарагуа
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езуіты
Катэгорыя·Міністры адукацыі
Катэгорыя·Памерлі ў Нікарагуа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Хрысціянскія сацыялісты
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікарагуа