wd wp Пошук:

Фейсалабад

Фейсалабад (да 1977 года Лаялпур) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі, размешчаны ў пакістанскай правінцыі Пенджаб. Трэці па велічыні горад Пакістана пасля Карачы і Лахора.

Геаграфія

Горад знаходзіцца ў правінцыі Пенджаб, у міжрэччы рэк Чынаб (ва ўсходняй частцы) і Раві (у заходняй частцы). У сезон дажджоў Раві часта выходзіць з берагоў і затапляе навакольныя тэрыторыі, наносячы шкоду ўраджаю і найбліжэйшым пасёлкам. Асноўнай крыніцай ірыгацыйнай вады з’яўляецца Чынабскі канал. Адлегласць да найбуйнейшых гарадоў: Карачы (1 135 км), Лахор (128 км), Ісламабад (350 км). Цэнтр горада размяшчаецца на вышыні 171 м над узроўнем мора.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. https://propakistani.pk/2017/08/28/ten-populated-cities-pakistan/
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Пакістана
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)