wd wp Пошук:

Федэрыка Мунцэнь-і-Манэ

Федэрыка Мунцень-і-Манэ (катал.: Federica Montseny i Mañé; нар. 12 лютага 1905 г, Мадрыд, Іспанія — пам. 14 студзеня 1994 года, Тулуза, Францыя) — іспанская анархістка[1](прасоўвала ідэі анарха-фемінізму і анарха-натурызму), пісьменнік (у тым ліку паэт, празаік, эсэіст і дзіцячы пісьменнік) і міністр аховы здароўя падчас сацыяльнай рэвалюцыі (першая жанчына-міністр у Іспаніі[2]), якая адбылася ў Іспаніі паралельна з грамадзянскай вайной.

Вывучала філасофію ў Універсітэце Барселоны. У 1930 годзе сустрэлася з анархістам Germinal Esgleas Jaume, які быў яе мужам да сваёй смерці ў 1981 годзе ў Тулузе. У пары было трое дзяцей.

Мунцень ўдастоена месцы ў кампазіцыі «Паверх спадчыны».

Раннія гады

Мунцень нарадзілася ў Мадрыдзе 12 лютага 1905. Яе бацькі былі сурэдактар ​​часопісу анархістаў «La Revista Blanca» (1898-1905). Федэрыка Мунцень была, па яе ўласных словах, дачкой сямейства старых анархістаў; яе бацька быў антыаўтарытарны пісьменнік і прапагандыст Жуан Мунцень, і маці Teresa Mañé i Miravet была анархісцкай актывісткай. У 1912 годзе яе сям’я вярнулася ў Каталонію, дзе пазней яны заснавалі выдавецтва. Федэрыка далучылася да анархісцкага прафсаюзу НКП (Confederación Nacional del Trabajo) і пісала артыкулы для анархісцкіх часопісаў, такіх як «Solidaridad Obrera», «Tierra y Libertad» і «Nueva Senda». У 1927 годзе яна далучылася да Федэрацыі анархістаў Іберыі(FAI).

Грамадзянская вайна ў Іспаніі і міністр аховы здароўя

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Федэрыка падтрымала рэспубліканскі ўрад. Яна адпрэчыла гвалт на рэспубліканскай тэрыторыі, і ў лістападзе 1936 Францыска Ларга Кабальера прызначыў яе на пасаду міністра аховы здароўя. Пры гэтым яна стала першай жанчынай-членам кабінета міністраў у гісторыі Іспаніі[3] і адной з першых жанчын-міністраў у Заходняй Еўропе, і ў якасці міністра яна была накіравана на трансфармацыю грамадскага здароўя для задавальнення патрэбаў бедных слаёў насельніцтва і працоўнага класа. З гэтай мэтай яна падтрымлівае дэцэнтралізаваныя хуткія прафілактычныя праграмы ў галіне аховы здароўя, што мабілізуе ўвесь працоўны клас для ваенных патрэб.

Улічваючы лібертарыянскія традыцыі яе сям’і, рашэнне ўвайсці ва ўрад Народнага фронту было асабліва цяжкім, хоць ўваходжанне ва ўрад і заахвочвалася анарха-сындзікалісткай НКТ як супрацоўніцтва з урадам у мэтах выступу адзіным фронтам супраць фашысцкай пагрозы, якая зыходзіла ад паўстанцкіх войскаў Франсіска Франка.

Выгнанне і смерць

Яна пераехала ў Францыю ў 1939 годзе, дзе напісала шмат кніг, якія па большай частцы не датычыліся палітыкі. Памерла 14 лютага 1994 ў Тулузе і пахавана на мясцовых могілках Cementiri de Rapas.

Публікацыі

Зноскі

  1. Fallece la líder libertaria Federica Montseny(ісп.) . Газета El País (16 студзеня 1994). Праверана 21 сакавіка 2014.
  2. Federica Montseny Mañé(ісп.)  (недаступная спасылка). Diccionari Biogràfic de Dones. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 21 сакавіка 2014.
  3. Thomas, Hugh (2001). The Spanish Civil War. London: Penguin Books. pp. 458. ISBN 978-0-14-101161-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Эсэісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Тулузе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе