wd wp Пошук:

Феадамант

Не блытаць з Фенадамант. Феадамант (Тэадамас, таксама Тэядамант ці Феадамант, стар.-грэч.: Θειοδάμας) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар дрыёпаў. Яго жонка — Менадыка, сын — Гілас[1].

Ён не жадаў аказаць гасціннасць Гераклу, які праходзіў яго ўладанні разам з Дэянірай. Геракл сустрэў яго, калі ён ехаў на калясніцы, выпраг быка і закалоў сабе на абед[2]. Феадамант быў забіты Гераклам[3]. Геракл забіў таксама дрыёпаў, якія дапамагалі цару[4]. Геракл захапіў у палон яго сына Гіласа. У гэтай бітве мужна ваявала і была паранена Дэяніра.

Ёсць версія, што Геракл праходзіў там са сваім сынам Гілам і прасіў у Феадаманта паесці, той адмовіў, і Геракл закалоў ворнага быка[5].

Зноскі

  1. Гігін. Міфы 14 (з.28)
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 19; II 7, 7; Калімах. Гімны III 161; Калімах. Феадамант (з кн.1 «Прычын»)
  3. Апалоній Родаскі. Арганаўтыка I 1204—1211
  4. Авідзій. Ібіс 487—488
  5. Анонимный мифограф. // Примечания В. Г. Боруховича в кн. Аполлодор. Мифологическая библиотека. Л., 1972. С.160

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў
Катэгорыя·Міфы Фесаліі
Катэгорыя·Міфы пра Геракла
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ