wd wp Пошук:

Фарыд Мамедаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мамедаў.

Фарыд Мамедаў (азерб.: Fərid Məmmədov; 30 жніўня 1991, Баку, Азербайджан) — азербайджанскі спявак, які прадстаўляў Азербайджан на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013» з песняй «Hold Me» і заняў 2 месца, набраўшы 234 балы.

Фарыд атрымаў перамогу ў нацыянальным адборы «Еўрабачанне 2013», выканаўшы рамантычную баладу «Hold Me». Выступленне Фарыда было высока ацэнена як тэлегледачамі, так і журы нацыянальнага фіналу, і ён атрымаў права прадставіць Азербайджан на «Еўрабачанні 2013». Яго конкурсную песню «Hold Me» напісаў Дзімітрыс Кантопулас — аўтар еўравізійных песень Ані Лорак, Сакіса Руваса, Анастасіі Стоцкай, а таксама больш чым 25 топ-хітоў нацыянальных чартаў Грэцыі.

На творчасць Фарыда Мамедава паўплывала азербайджанская нацыянальная музыка, а таксама стылі соўл, джаз, поп.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Поп-вакалісты Азербайджана
Катэгорыя·Прадстаўнікі Азербайджана на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2013