Факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ — адзін з факультэтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Факультэт эканомікі і фінансаў створаны ў сакавіку 2020 года на зліцці двух факультэтаў: Факультэта банкаўскай справы і Эканамічнага факультэта.
Факультэт банкаўскай справы з’яўляецца пераемнікам Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума, які быў створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 30 кастрычніка 1944 года[1].