wd wp Пошук:

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГрДМУ

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя

Факультэт дзейнічае з 1 студзеня 2017 года. Загад рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта № 386 «Аб стварэнні факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі» быў падпісаны 30 снежня 2016 года.

Адукацыя

На факультэце ажыццяўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых: павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

У цяперашні час на факультэце праводзіцца павышэнне кваліфікацыі на 17 кафедрах, арганізавана 23 цыклы. Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, ажыццяўляецца ў межах спецыяльнасці «Агульная медыцынская практыка», навучанне адбываецца на 15 кафедрах.

На цыклах павышэння кваліфікацыі адбываюцца як традыцыйныя формы заняткаў, так і заняткі з выкарыстаннем сімуляцыйнага абсталявання лабараторыі практычнага навучання[1].

Дэканы

Зноскі

  1. Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Максіма Горкага (Гродна)
Катэгорыя·Факультэты ГрДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·2017 год у Гродне
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2017 годзе