wd wp Пошук:

Файруза Балк

Файруза Балк (англ. Fairuza Balk, нар. 21 мая 1974 года, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Самыя вядомыя фільмы з удзелам Файрузы Балк — «Вяртанне ў краіну Оз», «Востраў доктара Мора», «Вядзьмарства» і «Амерыканская гісторыя Ікс».

Біяграфія

Файруза Балк нарадзілася ў Каліфорніі ў 1974 годзе. Яе бацька, Саламон Фелдхаўз, займаўся фолк-музыкай, некаторы час жыў у Турцыі, вывучаючы культуру і мову гэтай краіны. Збольшага пад уплывам ўсходняй культуры ён абраў і імя для дачкі — Файруза (біруза). У 1985 годзе Файруза была зацверджана на ролю Дораці Гейл ў фільме «Вяртанне ў краіну Оз», пасля чаго да яе прыйшла шырокая вядомасць. За сваю акцёрскую кар’еру яна знялася больш чым у сарака фільмах і серыялах. У 1997 годзе бойка, якую Файруза Балк і Робін Тані выканалі ў канцы фільма «Вядзьмарства», была прызнана лепшай кінабойкай года і ўзнагароджана адпаведнай прэміяй. У 1999—2000 годзе Файруза разам з актрысай Крысцінай Рычы знялася ў відэакліпе на песню «Natural Blues» амерыканскага дыджэя Moby. Гэты відэакліп быў намінаваны на прэмію MuchMusic Video Awards, якія ўручаюцца ў Таронта, як «Лепшае міжнароднае відэа».

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе