wd wp Пошук:

У Тан

Маха Тхрай Сітху У Тхант, або У Тан (22 студзеня 1909, Пандана, Бірма — 25 лістапада 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — бірманскі дыпламат і трэці Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з 1962 года па 1971 год. Ён быў абраны на гэты пост пасля гібелі папярэдняга Генеральнага сакратара Дага Хамаршэльда у авіякатастрофе, у верасні 1961 года.

Біяграфія

У Тан атрымаў адукацыю ў Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандана і ў Рангунскім універсітэце. Да пачатку сваёй дыпламатычнай кар’еры У Тан працаваў у сферы адукацыі і інфармацыі. Ён быў старэйшым выкладчыкам у Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандані, у якой ён да гэтага вучыўся, а ў 1931 годзе стаў яе дырэктарам, заняўшы першае месца на конкурсе выкладчыкаў англійскай і роднай моў у сярэдняй школе.

Да Другой Сусветнай вайны ён быў членам бірманскага камітэта па падручніках і Савета па пытаннях нацыянальнай адукацыі, а таксама членам Выканаўчага камітэта Асацыяцыі дырэктараў школ. Акрамя таго, ён актыўна працаваў у якасці пазаштатнага журналіста.

Зноскі

  1. 1 2 U Thant // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 U Thant // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ААН
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Бірме
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў М’янме