wd wp Пошук:

Уяўны эксперымент

Уяўны эксперымент ў фізіцы, філасофіі і некаторых іншых галінах ведаў — від пазнавальнай дзейнасці, у якой ключавая для той ці іншай тэорыі сітуацыя разыгрываецца не ў рэальным эксперыменце, а ва ўяўленні. Гэта адмысловая тэарэтычная працэдура, чыёй мэтай з’яўляецца атрыманне новых або праверка наяўных ведаў шляхам канструявання ідэалізаваных аб’ектаў і маніпулявання імі ў штучна і ўмоўна створаных сітуацыях. Уяўны эксперымент можа выступаць як самадастатковы (які ў прынцыпе не можа быць рэалізаваны натурна, а часта і мадэльна) або разглядацца як «прайграванне» будучага рэальнага эксперыменту. Ўзорамі самадастатковага уяўнага эксперыменту лічацца фармулёўка Г. Галілеем прынцыпу інэртнасці і ўяўны эксперымент з пасажырам у ліфце, што падае, А. Эйнштэйна, які дазволіў абгрунтаваць прынцып эквівалентнасці эфектаў паскарэння і прыцяжэння.

Часам выдзяляюць тры тыпа ўяўных эксперыментаў: 1) у.э.для канструявання, яны звязаны з «прастараваннем» паняційных фундаментальных схем тэорыі; 2) аналітычныя у.э., арыентаваныя на пабудаванне або прыкладу, які пацвярджае сапраўднасць тэорыі, або контрпрыкладу (як правіла,у форме парадокса); 3) сінтэтычныя у.э., што выступаюць сродкам канструявання навуковай гіпотэзы.[1]

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.psychology.su/slovar/m/myslennyi_eksperiment_2/
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Уяўныя эксперыменты
Катэгорыя·Уяўныя эксперыменты