wd wp Пошук:

Уюны

Уюны (Misgurnus) — род прэснаводных рыб атрада карпападобных (Cypriniformes).

Звычайная даўжыня 15—18 см, некаторыя віды дасягаюць 30 см. Уюны маюць падоўжанае цела, пакрытае дробнай, але добра прыкметнай лускай. Рот аблямаваны 10—12 вусікамі, хваставы плаўнік закруглены. Павочны шып схаваны глыбока пад скурай і не функцыянуе. У самцоў у адрозненне ад самак другі прамень груднога плаўніка падоўжаны і патоўшчаны, па баках цела за спінным плаўніком ёсць патаўшчэнне, утворанае тлушчавай тканкай. Выступаюць у ролі мадэльных аб’ектаў у лабараторных даследаваннях, а таксама актыўна спажываюцца ў ежу насельніцтвам Азіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Уюновыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта