wd wp Пошук:

Ухнаагійн Хурэлсух

Ухнаагійн Хурэлсух (манг.: Ухнаагийн Хүрэлсүх; нар. 14 ліпеня 1968, Улан-Батар, Манголія) — мангольскi дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Манголіі з кастрычніка 2017 па студзень 2021 года[1].

Абіраўся ў парламент Монголіі тры разы — у 2000, 2004 і 2012 гадах, служыў у Кабінеце Міністраў Манголіі, як міністр па надзвычайных сітуацыях з 2004 па 2006, а ў 20142015 гадах і 20162017 у якасці намесніка прэм’ер-міністра Манголіі. З’яўляўся Генеральным сакратаром МНП з 2008 па 2012 год[2].

Бiяграфiя

Ухнаагійн Хурэлсух скончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 2 у Улан-Батары, а затым Універсітэт абароны Манголіі ў 1989 годзе са спецыялізацыяй па палітычных даследаванняў. Вывучаў дзяржаўнае кіраванне ў Інстытуце дзяржаўнага кіравання і развіцця менеджменту і права ў Нацыянальным універсітэце Манголіі, якія скончыў у 1994 і 2000 гадах адпаведна.

Сваю палітычную кар’еру пачаў у якасці палітычнага супрацоўніка Цэнтральнага Камітэта мангольскай народна-рэвалюцыйнай партыі (МНРП) у 1991 годзе.

Паміж 1994 і 1996 гадамi працаваў саветнікам Сакратарыята фракцыі МНРП ў парламенце Манголіі.

У 2000 годзе ён быў абраны ў кіруючы Савет МНРП[3]. У 2008 годзе — Генеральным сакратаром МНРП. У 2010 годзе адстойваў працэс аднаўлення першапачатковага назвы партыі — Мангольская народная партыя, якое было зменена на «мангольская народна-рэвалюцыйная партыя» ў 1924 годзе па рэкамэндацыі Камінтэрна для таго, каб прадэманстраваць салідарнасць з сацыялістычнымі партыямі ў той час.

4 кастрычніка 2017 Ухнаагійн Хурэлсух прызначаны прэм’ер-міністрам Манголіі. Падаў у адстаўку 21 студзеня 2021 года з-за пратэстаў, выкліканых відэа ў сацыяльных сетках, на якім перавозяць жанчыну без цёплага верхняга адзення ў стацыянар для заражаных каранавірусам[4]. Вялікі дзяржаўны хурал абсалютнай большасцю галасоў прыняў адстаўку прэм’ер-міністра[5].

Ваенная служба

У канцы 80-ых проходзiў службу ў 152-й дывізіі мангольскай народнай арміі. Быў першым мангольскім афіцэрам, якія пайшлі ў адстаўку са службы, каб захаваць сваё членства ў партыі ў 1990 годзе, калі ўрад імкнуўся дэпалітызаваць органы ўлады.

Зноскі

  1. Rulers.org (англ.)
  2. Alan Sanders Mongolia’s New Government December 2014 News(нявызн.)  (недаступная спасылка — гісторыя ). Innerasiaresearch.org (18 снежня 2014). Праверана 24 лістапада 2017. Архівавана 24 лістапада 2017.
  3. Sanders, Dictionary 472.
  4. СМИ: премьер Монголии подал в отставку после скандала с матерью новорожденного(нявызн.). ТАСС (21 студзеня 2021).
  5. Парламент Монголии принял отставку премьера и его кабинета(нявызн.). ТАСС (21 студзеня 2021).
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Улан-Батары
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Манголіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мангольскага дзяржаўнага ўніверсітэта