wd wp Пошук:

Усходні экспрэс

Усходні экспрэс1883-1914
Афіша, якая рэкламавала Усходні экспрэс
**Усходні экспрэс** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): Orient-Express) — пасажырскі [цягнік](/Цягнік "Цягнік") класа «люкс» прыватнай кампаніі Orient-Express Hotels, курсіруе паміж [Парыжам](/Парыж "Парыж") і [Стамбулам](/Стамбул "Стамбул") з [1883](/1883 "1883") года.

Ідэя «Усходняга экспрэса" належыць бельгійцу Жоржу Нагельмакерсу. У 1889 годзе цягнік пераадольваў шлях ад Парыжа да Стамбула, які перавышае 3000 км, за 67 гадзін. Пазней «Усходнім экспрэсам» сталі зваць еўрапейскія цягнікі-люкс, адно-двухмесныя купэ якіх аздоблены ў стылі ар-дэко. У кожным купэ ёсць ракавіна з гарачай і халоднай вадой. Папулярнасцю карыстаўся маршрут ЛонданВенецыя, ПарыжВена і нават МаскваПекін. У розны час ва «Усходнім экспрэсе» падарожнічалі Франц-Іосіф, Елізавета II, Шарль дэ Голь, Агата Крысці і іншыя знакамітасці.

Цягнік апісаны ў творах Агаты Крысці.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт у Еўропе