Усевалад Канстанцінавіч Балабановіч (нар. 1 студзеня 1948, в. Скорычы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі інжынер-цеплаэнергетык. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2003).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1970).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1973—2003, энергетычны факультэт, кафедра «Цеплавыя электрычныя станцыі», прафесар), ААТ «Венедикт» (з 2003, намеснік дырэктара па навукова-тэхнічным развіцці)
Навуковыя інтарэсы: тэхналагічнае абсталяванне, схемы і рэжымы работы паратурбінных установак; энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне.