wd wp Пошук:

Усеагульны саюз працоўных

Усеагульны саюз працоўных (УСП) (ісп.: Unión General de Trabajadores (UGT)) — прафесійны саюз Іспаніі, арганізаваны ў 1888 годзе ў Барселоне Пабла Іглесіясам. Першапачаткова меў марксісцкую, затым - рэфармісцкую сацыял-дэмакратычную арыентацыю.

Гісторыя

З моманту ўзнікнення прафсаюз меў цесныя сувязі са створанай у 1879 годзе тым жа Пабла Іглесіясам Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыяй (ІСРП). У перыяд Першай сусветнай вайны УСП падтрымліваў тактыку супрацоўніцтва з больш радыкальным сіндыкалісцкім прафсаюзам «Нацыянальная канфедэрацыя працы» (НКП). Аднак падчас правай дыктатуры Прыма дэ Рывэра іх шляхі разышліся: НКП знаходзілася ў радыкальнай канфрантацыі з рэжымам, а УСП спрабаваў знайсці спосабы легальнай працы.

Да і падчас грамадзянскай вайны Усеагульны саюз працоўных выступаў супраць анархічна настроенага канкуруючага прафсаюза «Нацыянальная канфедэрацыя працы».

Падчас дыктатуры Франка Усеагульны саюз працоўных знаходзіўся ў падполлі і праводзіў свае з’езды на эміграцыі ў Тулузе. Легалізаваўся ў 1977 годзе пасля смерці Франка і на сённяшні дзень з’яўляецца самым шматлікім прафсаюзам Іспаніі, спаборнічаючы па колькасці членаў з камуністычнымі «Рабочымі камісіямі» і далёка апярэджваючы анарха-сіндыкалісцкую «Усеагульную канфедэрацыю працы» і «Нацыянальную канфедэрацыю працы».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1888 годзе
Катэгорыя·Прафсаюзы Іспаніі