wd wp Пошук:

Уржэльскі Беатус

Выява «Ракі жыцця(англ.) бел.» (справа) з Кнігі Апакаліпсіса, Уржэльскі Беатус (f°198v-199), каля X стагоддзя

Уржэльскі Беатус (ісп.: Urgell Beatus, Beatus d’Urgell ці Beatus la Seu d’Urgell) — ілюмінаваны рукапіс X стагоддзя з сярэднявечным каментарыем да Апакаліпсіса[1]. Захоўваецца ў Музеі Уржэльскай дыяцэзіі(ісп.) бел. ў Сеа-дэ-Уржэль(руск.) бел. у Іспаніі.

Гісторыя

Каля 786 года настаяцель манастыра Сан-Марцін-дэ-Льебана ў Сантандэры, вядомы як Беат, напісаў каментарый да Кнігі Апакаліпсіс. З дзясятага стагоддзя да гэтай працы было зроблена шмат копій або друкаваных мініяцюр, якія распаўсюджваліся Беатам у манастыры і саборы на працягу ўсяго Сярэднявечча. Сярод гэтых дваццаці рукапісаў, званых «Беатусамі», якія да гэтага часу раскіданыя па ўсім свеце, адным з самых прыгожых і поўных прыкладаў з’яўляецца Уржэльскі Беатус.

У цяперашні час ён складаецца з 7 аркушаў з рымскімі лічбамі і яшчэ 243 аркушамі з арабскай нумарацыяй. Ён змяшчае 79 ілюстраваных мініяцюр. У першай трэці X стагоддзя ён быў вывучаны спецыялістамі, якія спрабавалі падкрэсліць палеаграфічную цікавасць і мастацкую значнасць Кодэкса і ўдакладніць любыя пытанні і бібліяграфічныя факты. У адрозненне ад іншых існуючых Беатусаў, пра якіх вядомы прозвішчы аўтараў, месцы паходжання і даты стварэння, Уржэльскі Беатус не мае ніякіх адсылак на гэта, што робіць практычна немагчымымі ідэнтыфікаванне перапісчыка і мініяцюрыста. Наконт месца і даты многія цяперашнія спецыялісты выказваюць здагадку, што ён створаны ў манастыры Ла-Рыёха да канца X стагоддзя.

29 верасня 1996 года два члены арганізаванай групы выкрадальнікаў твораў мастацтва адключылі сігналізацыю, разбілі акно і скралі Беатус. Гэтая група была злоўленая ў Валенсіі  21 студзеня 1997 года, у ліку іншых твораў мастацтва паліцыя выявіла непашкоджаны Беатус.

У культуры

Зноскі

  1. Teaching the Bible: practical strategies for classroom instruction by Mark Roncace, Patrick Gray 2005 ISBN 1-58983-171-3б page 399
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Беатусы
Катэгорыя·Кнігі X стагоддзя
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта