Урад Рамана Скірмунта — 2-і Народны сакратарыят (урад) Беларускай Народнай Рэспублікі, які так і не быў цалкам сфаміраваны ў перыяд з 14 мая па 21 ліпеня 1918 года.
14 мая 1918 года на 10-м паседжанні Рады БНР місію стварэння новага складу Народнага сакратарыята даверылі Раману Скірмунту[1]. Мэты працы новага кабінета Р. Скірмунт прадставіў 21 мая, аднак не знайшоўшы падтрымкі сярод прадстаўнікоў БПС-Ф і БПС-Р, ён 23 мая рашыўся скласці давераны яму мандат. Адстаўка не была прынятая, Рада БНР падоўжыла час фарміравання ўрада на месяц, а выканаўчая ўлада заставалася ў руках урада Я. Варонкі[2].
На 12-м пасяеджанні II сесіі Рады БНР 9 ліпеня Р. Скірмунт прадставіў склад новага ўрада і «Дэкларацыю намераў новага кабінета Народнага Сакратарыята», дзе асноўнай задачай было ўсталяванне добрых адносін з нямецкай акупацыйнай уладай[3]. Новы склад урада быў зацверджаны нязначнай колькасцю галасоў («за» — 22 чал. «супраць» — 8 чал., 6 — «устрымаліся»).
Сярод галоўных замежных партнёраў бачыў Літву і Украіну, пры гэтым адмаўляў межавых праблемаў з Польшчай. Раман Скірмунт лічыў, што мяжой паміж БНР і Польшчай будзе заходняя мяжа, якая існавала да гэтага часу з Каралеўствам Польскім. Нягледзячы на гэта палітычным партнёрам бачыў Польшчу, а не Расію, што выклікала незадаволенасць з боку беларускіх сацыял-рэвалюцыянераў і сацыял-федэралістаў. Яго сацыяльная праграма таксама выклікала супраціў праз радыкальную аграрную рэформу і імкненне пазбавіць маёмасці землеўласнікаў, дый праз той факт, што ён сам з’яўляўся заможным землеўласнікам. Гэтае незадавальненне зрабіла немагчымым існаванне новага кабінету[4].
Урад Скірмунта | |||||
---|---|---|---|---|---|
Пасада | Выява | Імя | Партыя | Тэрмін знаходжання на пасадзе | |
Старшыня Народнага сакратарыята | Раман Скірмунт | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народныя сакратары | |||||
Народны сакратар асветы | Радаслаў Астроўскі | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народны сакратар унутраных спраў | Кіпрыян Кандратовіч | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народны сакратар замежных спраў | Раман Скірмунт | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Народны сакратар фінансаў | Станіслаў Хржанстоўскі | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||
Кіраўнік спраў | Павел Аляксюк | Беспартыйны | 9 — 21 ліпеня 1918 | ||